Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Не пакідайце дзяцей без нагляду!

Дата: 1 ноября 2017 в 09:59
383 просмотра

Паважаныя бацькі!
Прыміце ўсе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Будзьце для іх прыкладам на дарозе! Не пакідайце іх без нагляду! Святлоадбівальныя элементы на вопратцы, абутку дапамогуць вадзіцелю загадзя звярнуць на дзіця ўвагу, а значыць, вадзіцель будзе мець магчымасць прыняць меры для тармажэння або экстраннага спынення.
Асобая тэма – мабільныя тэлефоны і навушнікі. Дабіцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезджай частцы дарогі, не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках, бо гэта адцягвае ўвагу. А яшчэ часцей нагадвайце дзецям, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце.
Не пакідайце дзяцей без нагляду! 
Не дапускайце курэння ў жылым памяшканні ў стане алкагольнага ап’янення! Устанавіце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі! Выконвайце правілы эксплуатацыі печаў і электрапрыбораў, правілы карыстання газам у быце, правілы пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібных участках, распальванні вогнішчаў! Пры пажары неабходна тэлефанаваць па нумару 101 або 112.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.