Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыя для бацькоў "Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

Дата: 2 мая 2019 в 14:57

Кансультацыя для бацькоў

"Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

     Часцей за ўсе бывае так: дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але нават  ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам  або з дачкой рабіць дамашнюю работу па беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

     Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную ўстанову, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёствамі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая прыступка  адукацыі маленькіх беларусаў.

     А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў у садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малому. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

   На кухні хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам дома, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

     Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб помніках архітэктуры вашай  вёскі, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта. І тады, калі ваша дзіця пойдзе ў школу, вы ўбычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

      Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Папулярызацыя беларускай мовы

 ў адукацыйным працэсе  ўстановы дашкольнай адукацыі

    Адметнай рысай любой вялiкай нацыі, любога вялікага народа з’яўляюцца трапяткія адносіны да сваёй гістарычнай спадчыны, да сваёй культуры  i, у першую чаргу, да роднай мовы.

Дзве мовы

Мой тата нарадзіўся ў Курску,

А мама - родам з-пад Гальшанаў.

Гаворыць тата мой па-руску, 

На беларускай мове - мама.

Дзве мовы сэрца мне галубяць,

Хоць словы ў іх не супадаюць.

Я з татам апранаю шубу,

А з матуляй- футра апранаю.

Спадніца - юбкой, а сукенку

Мой тата платьем называе.

Надзену капялюш - паненкай

Шыкоўна ў шляпе выглядаю.

Купляе татачка носкі мне, 

Матуля дорыць мне шкарпэткі,

І саграе мяне ў дзень зімні

І камізэлька, і жылетка.

Бягу да таты я ў сапожках,

А ў боціках лячу да мамы.

Заўжды ў сапожках цёпла ножкам,

Не сцюжна ў боціках таксама.

Пачнецца дождж - пад парасонам

Мы з мамаю ідзём дахаты

І бачым: пад зонтом ад дома

Спяшаецца насустрач тата.

Гаворыць тата мой па-руску,

Ды з часам болей прыкмячаю,

Што словы з мовы беларускай

За мною тата паўтарае - 

Са мной ён мову вывучае!

                                                                            Анатоль Зэкаў

  Педагагічны калектыў установы ўдзяляе многа ўвагі пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы. У гадавым плане і планах педагогаў прадугледжаны мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы:

  • Заняткі праводзяцца на беларускай мове
  • Праводзяцца святы беларускай культуры
  • Мерпрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства
  • Ранішнікі
  • Забавы
  • Віктарыны
  • Літаратурныя конкурсы, кніжныя выставы “Пісьменнікі- юбіляры”, “Радзіма белых буслоў”
  • Бацькоўскія сходы
  • Наяўнасць кніг розных жанраў на беларускай мове ў кутках кнігі
  • Наяўнасць дзіцячых часопісаў на беларускай мове ў бібліятэках старэйшых груп
  • Выданне насценных газет, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў
  • Наяўнасць партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, паэтаў
  • Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі (спартсмены, касманаўты, артысты, мастакі)
  • Знаёмства з нацыянальнымі паркамі, заказнікамі Беларусі
  • Выхаванне патрыятычных пачуццяў праз знаёмства з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, гістарычнымі помнікамі краіны і г.д.

    У адукацыйным працэсе педагогі карыстаюцца вучэбнымі выданнямі для педагагічных работнікаў дашкольных устаноў і выхаванцаў, рэкамендаванымі  навукова-метадычнай  установай “Нацыянальны інстытут  адукацыі”, “Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”. У інфармацыйна -метадычным кабінеце ёсць матэрыялы па пытаннях патрабаванняў Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі,  вучэбна- метадычная і даведачная літаратура, руска-беларускія слоўнікі, серыя публікацый В.Іўчанка “Беларуская мова: новая рэдакцыя правапісу” на старонках навукова-метадычнага журнала “Пралеска” (пачынаючы з №11 за 2009 год). 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.