Занятак па развіцці маўлення “Родная мова”
Праграмныя задачы: выхоўваць у дзяцей цікавасць да беларускай мовы, жаданне навучыцца размаўляць на ёй; навучаць слухаць беларускае маўленне педагога; звярнуць увагу на падабенства рускай і беларускай моў; пазнаёміць з асобнымі словамі і словазлучэннямі (беларуская мова, гульня, калыханка і інш.).
Ход занятка:
Гучыць мелодыя калыханкі. Выхавальнік пытаецца:
- Что это за песня? Что такое калыханка? (Гэта песня, якую спяваюць перад сном, каб дзеці хутчэй заснулі.) Давайце паспяваем усе разам.
- Якія персанажы з «Калыханкі» вам спадабаліся? На якой мове яны размаўляюць? (На белорускай). Ці падабаецца вам, як яны размаўляюць па-беларуску?
- Ці ведаеце вы, на якіх мовах гавораць у Беларусі? Дзе можна пачуць беларускае маўленне? Так, беларуская і руская мовы вельмі падобныя. У іх шмат аднолькавых слоў, але яны адрозніваюцца вымаўленнем гукаў: па-беларуску мы гаворым дзеці, па-руску — детіі; па-беларуску мы гаворым дзіцячы сад, па-руску — детскый сад; па-беларуску мы гаворым звярок, а па-руску — зверек; па-беларуску мы гаворым ноч, а па-руску — ночь.
Але ёсць словы зусім не падобныя: напрыклад, слова лялька і слова кукла, слова цукерка і слова конфета і г. д. Назавіце, якія вы ведаеце яшчэ непадобныя словы.
- Давайце пагуляем. Я буду кідаць мячык і называць слова, а вы будзеце падказваць слова, якое азначае яго прыметы.
Елачка ... (калючая); крапіва ... (пякучая); карова ... (рагатая); жаба ... (лупатая); дрэўца ... (кучаравае); соней- ка... (ласкавае); хлопчык ... (маленькі); коцік ... (шэранькі).
- Мы с вамі развучвалі беларускія вершы , пелі беларускія песенькі. Давайце ўспомнім іх. Я буду пачынаць, а вы будзеце падсказваць мне беларускія словы.
Выхавальнік чытае знаёмыя дзецям пацешкі або вершыкі, не дагаворваючы апошнія словы ў радках. Калі малыя спрабуюць дагаворваць не толькі словы, а цэлыя радкі або пасля чытання першага радка працягваюць увесь верш, педагог падтрымлівае гэтае імкненне.
Баю, баю, баю,
Не кладзіся з краю,
Прыйдзе шэранькі... (ваўчок),
Схопіць цябе за... (бачок).
Ого-го, каза,
Ого-го, шэра!
На даліне воўк
3 ваўчанятамі,
На гары каза
3... (казлянятамі).
Ой бычок, мой бысенька!
Залатая лысінка.
Бадучыя... (рогі),
Тупучыя... (ногі).
Ты паціхеньку хадзі і дзіцятка не... (будзі).
Сонейка, сонца,
Выгляні ў... (аконца).
Пасвяці нам трошку,
Дам табе... (гарошку).
Я аладачкі з пяску
Сёння цэлы дзень... (пяку).
Але мой рахманы кот
Не бярэ аладкі ў... (рот).
- Коцік, коцік, не ўцякай!
- Чаго хочаш?
- ... (Ма-ла-ка!)
В. Іпатава
Мы вядзем паіць на... (рэчку)
Кучаравую... (авечку).
Пі, авечачка, ... (ваду)
І вяртайся ў чараду.
С. Сокалаў-Воюш
Навастрыла вушы ліска,
Пачала... (углядацца):
Ці няма спажывы блізка —
Птушкі або... (зайца)?
- Ці любіце вы слухаць беларускія казкі і забаўлянкі, якія расказвае вам бабуля? А ці гаворыце вы на беларускай мове?
- Цяпер вы будзеце вучыцца гаварыць па-беларуску, гаварыць на беларускай мове. Вы будзеце гуляць у беларускія гульні — што такое гульні, хто ведае? (Игры.) Будзеце слухаць казкі і расказы на беларускай мове і самі навучыцеся гаварыць па-беларуску.
- Паглядзіце на малюнак. На малюнку Янка і Алёнка. Паслухайце, які вершык расказвае пра сябе Янка:
Блакіт нябёс
Блакіт нябёс, і белы бусел, *
І кветкі ў полі, як абрус...
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я — хлопчык-беларус.
С. Сокалаў-Воюш
- Паслухайце, які вершык расказвае пра сябе Алёнка:
Твар румяненькі,
Белая хустачка,
Я ўжо ведаю,
Я — беларусачка!
І хачу
Так, як тата і мама,
Родны край свой любіць Я таксама!
А. Бадак
- Як мы завем хлопчыка, які нарадзіўся ў Беларусі? (Беларус.)
- Як мы завем дзяўчынку, якая нарадзілася ў Беларусі? (Беларусачка.)
- Янка і Алёнка размаўляюдь паміж сабой на беларускай мове. Іх родная мова — беларуская.
- Вазьміце алоўкі (карандаши) чырвонага (красного) і чорнага колераў і ліст паперы, намалюйце ўзор на кашулі хлопчыка і на спадніцы дзяўчынкі.