Упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ліцвянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Уздзенскага раёна”
Казка – падарожжа па дыдактычных гульнях
па выяўленчаму мастацтву
“Чароўнае падарожжа Матылька”
(для дзяцей 4-6 гадоў)
Падрыхтавала:
выхавацель
Балакірава Наталля Рыгораўна
Мэта: выхаванне мастацкіх здольнасцей дзяцей, галоўнай з якіх з’яўляецца эмацыйная адказнасць на сродкі мастацкай выразнасці, уласцівыя розным відам мастацтва.
Задачы: развіццё перадумоў каштоўнасна-сэнсавага ўспрымання і разумення твораў выяўленчага мастацтва, света прыроды, станаўленне эстэтычных адносін да навакольнага света, фарміраванне элементарных уяўленняў аб відах мастацтва, рэалізацыя самастойнай творчай дзейнасці дзяцей.
Дыдактычныя гульні:
“Вусені”
Мэта: практыкаваць дзяцей у вызначэнні цёплай і халоднай колеравай гамы, ва ўменні размяшчаць колеры па адценнях ад светлага да цёмнага і наадварот.
Матэрыял: каляровыя кругі цёплай і халоднай колеравай гамы, выявы галоў вусеняў.
Ход гульні: дзецям прапаноўваецца з прапанаваных кругоў саставіць вусеняў халоднай колеравай гамы (цёплай) або ад светлай галавы да цёмнага хвосціка і наадварот.
“Чароўныя колеры”
Мэта: у працэсе гульні развіваць увагу і інтарэс дзяцей да розных колераў і адценняў, пачуццю радасці пры ўспрыманні прыгажосці прыроды.
Матэрыял: карцінкі з выявамі розных аб’ектаў прыроды, картачкі з рознымі колерамі.
Ход гульні: раздаць дзецям картачкі з рознымі колерамі. Затым педагог паказвае карцінку, напрыклад, з бярозай. Тыя дзеці, ў каго чорная, белая і зялёная картачкі, павінны падняць іх уверх. Задача дзяцей – як мага хутчэй рэагаваць на малюнкі, якія паказвае педагог.
Варыянт 2
Дзецям прапануецца выбраць карцінкі з выявамі аб’ектаў прыроды. Яны павінны разглядець карцінку і выбраць картачкі з тымі колерамі, якія прысутнічаюць на карцінцы.
“Збяры пейзаж”
Мэта: фарміраваць навыкі кампазіцыйнага мыслення, замацоўваць веды сезонных змен у прыродзе, замацоўваць веданне паняцця “пейзаж”, развіваць назіральнасць, памяць.
Матэрыял: карцінкі з выявамі розных аб’ектаў прыроды.
Ход гульні: дзіцяці прапануецца з набора карцінак саставіць пейзаж. Патрэбна падабраць прадметы і пабудаваць кампазіцыю.
Хто гуляе з намі ў хованкі”
Мэта: фарміраваць уменне дзяцей параўноўваць колер, фон малюнка з афарбоўкай жывёл, якая дазваляе гэтым жывёлам быць незаўважанымі на дадзеным фоне.
Матэрыял: картачкі аранжавага і карычневага колераў, фігуркі жывёл адпаведных колераў.
Ход гульні: дзецям прапануюцца дзве картачкі і фігуркі жывёл. Патрэбна раскласці фігуркі на адпаведны фон. Дзецям прапаноўваецца самім прыдумаць і намаляваць іншых жывёл адпаведнага колеру.
“Намалюй цёплую карцінку”
Мэта: удакладніць з дзецьмі паняцці “цёплыя і халодныя колеры”; прадаўжаць фарміраваць уменні састаўляць карцінку па памяці і ўяўленні, выкарыстоўваючы пры размалёўванні цёплую гаму.
Матэрыял: карцінка з выявай нескладанага сюжэта, геаметрычныя фігуры, сустракаючыяся на гэтай карцінцы, каляровыя алоўкі, фламастары, лісты белай паперы.
Ход гульні: уважліва разглядзеўшы не размалёваную карцінку-узор, па сігналу неабходна перавярнуць яе, намаляваць на сваім лісце убачаны сюжэт, дамаляваць свае дэталі, размаляваць, прытрымліваючыся цёплай гамы.
Гульнявыя дзеянні: маляванне сюжэта па памяці і ўяўленні, дамалёўванне дробных дэталей, выкарыстоўваючы нетрадыцыйныя спосабы малявання для прыдання індывідуальнасці сваёй рабоце.
“Поры года”
Мэта: замацаваць уяўленні дзяцей аб сезонных зменах у прыродзе, аб колеравай гаме, прыналежнай той ці іншай пары года.
Матэрыял: рэпрадукцыі карцін з пейзажамі, аўдыёзапіс П. І. Чайкоўскага “Поры года”.
Ход гульні: на стэндзе развешаны розныя рэпрадукцыі карцін, выхавальнік прапаноўвае дзецям выбраць тыя з іх, у якіх расказваецца аб адной з пораў года.
Можна выкарыстоўваць у гульні аўдыёзапіс П. І. Чайкоўскага “Поры года”, мастацкія тэксты аб порах года.
“Састаў вожыка з палосак (вылічальных палачак)”
Мэта: фарміраваць уменне схематычна перадаваць вобраз,адцягваючыся ад другарадных прыкмет, перадаваючы асноўныя.
Матэрыял: вылічальныя палачкі, каляровыя папяровыя палоскі або фламастары.
Ход гульні: выкладваюць выяву вожыка папяровымі палоскамі, вылічальнымі палачкамі або малююць палачкі фламастарамі.
“Марское дно” (“Летні лужок”)
Мэта: развіццё навыкаў мастацкай кампазіцыі, развіццё мовы, лагічнага мыслення, памяці.
Матэрыял: фон “марское дно” і “летні лужок”, жыхары мора і насякомыя.
Ход гульні: дэманструецца марское дно (летні лужок) (пустыя). Марскія жыхары (насякомыя) вырашылі пагуляць з намі ў хованкі, а каб іх знайсці патрэбна адгадаць пра іх загадкі. Той, хто ўгадаў, кладзе жыхара на фон. Атрымоўваецца закончаная кампазіцыя.
“На што падобныя аблокі?”
Мэта: фарміраваць уменне бачыць у нежывой прыродзе выявы і фантазіраваць.
Матэрыял: картачкі з аблокамі рознай формы.
Ход гульні: дзеці разглядаюць картачкі з аблокамі рознай формы і ўгадваюць у іх абрысах прадметы або жывёл. Пры гэтым яны заўважаюць, што аблокі бываюць розныя не толькі па колеру, але і па форме.
Выхавацель звяртае ўвагу на тое, што калі на небе многа аблокаў, то яны падобныя на паветраны горад, дзе ёсць башні і купалы. Перад гульнёй можна паказаць дзецям мультфільм “Трам! Прывітанне!”.
“Пазнай па профілю”
Мэта: пазнаць персанажаў па сілуэтнаму профілю. Назваць тыя прыкметы, па якіх пазналі і вызначылі персанаж.
Матэрыял: сілуэты профілей персанажаў розных казак.
Ход гульні: паказаць дзецям сілуэт казачнага персанажа, дзеці па асобых прыкметах спрабуюць пазнаць, хто гэта.
“Мастакі-рэстаўратры”
Мэта: працягваць знаёмства дзяцей з рознымі жанрамі жывапіса і працай мастакоў.
Матэрыял: разрэзаныя на некалькі частак рэпрадукцыі карцін.
Ход гульні: дзеці аднаўляюць разрэзаную на некалькі частак рэпрадукцыю карціны. Па выніку працы вызначаецца яе жанр.
“Вызнач і знайдзі жанр” (партрэт, пейзаж, нацюрморт)
Мэта: удакладніць уяўленні дзяцей аб розных жанрах жывапісу: пейзаж, партрэт, нацюрморт.
Матэрыял: рэпрадукцыі карцін.
Ход гульні: Варыянт 1. Выхавальнік прапаноўвае паглядзець уважліва на карціны і выбраць карціны, на якіх намалёваны нацюрморт (або партрэт, пейзаж), іншыя адкласці ў бок.
Варыянт 2. У кожнага дзіцяці рэпрадукцыя карціны. Выхавальнік загадвае загадкі, а дзеці павінны паказаць адгадкі, выкарыстоўваючы рэпрадукцыі карцін.
Чароўнае падарожжа Матылька
Казка-падарожжа па дыдактычных гульнях па выяўленчаму мастацтву
Ранняй вясной, прачнуўшыся ад зімовага сну, Матылёк агледзеў наваколле і здзівіўся:
- Чаму неба такое шэрае, дрэвы голыя, трава пажоўклая?
- Чаму няма кветак?
- Дзе яркія колеры?
І вырашыў Матылёк ляцець па свеце, шукаць прыгажосць у наваколлі.
Ляцеў Матылёк , ляцеў і ўбачыў Вусеняў. Яны былі вельмі сумныя, бо не маглі сабраць свае цельцы з рознакаляровых кружочкаў. Вусені папрасілі ў Матылька дапамогі.
Так Матылёк даведаўся, што бываюць цёплыя і халодныя колеры і іх адценні.
Развітаўся Матылёк з Вусенямі і паляцеў далей.
Трошкі праляцеў Матылёк і ўбачыў розныя дрэўцы, кусцікі, домікі і г.д. Цікава стала, а якія колеры прысутнічаюць у гэтых малюнках?
Тут Матылёк даведаўся аб разнастайнасці колераў.
Паглядзеў Матылёк на прадметы і падумаў, што іх можна падабраць і раскласці, каб атрымалася карцінка.
Так ён пазнаёміўся з “пейзажам”.
Не паспеў Матылёк узмахнуць некалькі разоў крыльцамі, як убачыў дзве плямкі: аранжавага і карычневага колераў. Здівіўся ён, што тут робяць гэтыя плямкі і чаму паблізу нікога няма. А калі прыгледзеўся, то заўважыў, што гэта жывёлы гуляюць з ім у хованкі.
Матылёк зразумеў сувязь фона з афарбоўкай жывёл.
Ляціць Матылёк далей і дзівіцца: ізноў прапалі ўсе колеры. Перад ім белы фон, а на ім прадметы, састаўленыя з геаметрычных фігур. Захацелася Матыльку сагрэцца і ён вырашыў замаляваць карцінку цёплымі колерамі.
Успомніў ён назвы геаметрычных фігур, цёплыя і халодныя колеры.
Захацелася Матыльку сесці перадыхнуць. На зямлі ён убачыў складзеныя палоскі і вырашыў на іх прысесці. Толькі падляцеў, пачуў голас:
- Вой, вой, не садзіся на мяне, а то паколеш свае крыльцы.
Гэта быў Вожык, толькі не сапраўдны, а складзены з папяровых палосачак.
Матыльку стала цікава, што перадаваць вобраз можна схематычна, вылучаючы асноўныя прыкметы.
Ляціць Матылёк далей і бачыць, што за дзіва: то снег і іней, то гракі прыляцелі, то залатая восень, то бярозавы гай. Не адразу ён здагадаўся, што гэта поры года змяняюцца ў творах вядомых мастакоў.
Матылёк заўважыў, што ў кожнай пары года прысутнічае свая колеравая гама.
Матылёк падымаўся ўсё вышэй і вышэй, амаль, што да самых аблокаў, і ўбачыў, што па небе плывуць не проста аблокі, а розныя прадметы і жывёлы. Давайце паспрабуем разам вызначыць, на што падобныя аблокі.
Можна заўважыць, што аблокі бываюць розныя не толькі па колеру, але і па форме.
Спусціўся Матылёк з аблокаў на зямлю, а па зямлі бягуць цені, не звычайныя цёмныя плямы, а нейкія сілуэты. Матылёк просіць вашай дапамогі вызначыць чые гэта абрысы.
Назавіце тыя прыкметы, па якіх пазналі казачнага героя. Значыць кожны прадмет мае сваю галоўную прыкмету або прыкметы.
Адправіўся матылёк далей і бачыць у рамках вісяць нейкія малюнкі: на адным сядзіць дзяўчына, на другім намалёваны дрэвы, а на трэйцім – розныя прадметы: ваза з кветкамі, гарбуз, грушы і г.д.
Так Матылёк даведаўся аб розных жанрах жывапісу. Калі намалёваны людзі – гэта партрэт, прырода – пейзаж, набор розных прадметаў – нацюрморт.
А тут раптам наляцеў вецер і разарваў карціны на часткі. Давайце дапаможам Матыльку сабраць карціны і вызначыць іх жанр (партрэт, пейзаж або нацюрморт).
Ляцеў Матылёк, ляцеў і апынуўся на беразе мора. Зазірнуў ён у ваду, каго там толькі не ўбачыў: краб, марскі конік, дэльфін, розныя рыбкі і ўсе такія яркія прыгожыя. Захацелася Матыльку пагуляць з марскімі жыхарамі, падляцеў ён да вады, але ледзь не намачыў крыльцы.
Спалохаўся Матылёк і пераляцеў на лужок. А там многа рознакаляровых кветак. Прыгледзеўся ўважліва і ўбачыў сваіх сяброў: пчолак, конікаў, розных мошак і матылькоў.
І вырашыў Матылёк больш нікуды не ляцець. Нічага больш не шукаць, а застацца тут жыць на рознакаляровым лужку.