Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Матэрыялы  па гісторыі ДУА «Ліцвянская базавая школа Уздзенскага раёна»

Дата: 29 августа 2019 в 10:51, Обновлено 16 февраля 2023 в 13:01

ДУА «Ліцвянская базавая школа Уздзенскага раёна»

Матэрыялы

 па гісторыі ДУА «Ліцвянская базавая школа Уздзенскага раёна»

                                                       Саставіла Ерковіч Ганна Яўгеньеўна

                                                       настаўнік гісторыі і нямецкай мовы                         63923

                                                       Месца работы: ДУА «Ліцвянская  базавая школа Уздзенскага раёна»

аг. Ліцвяны, 2019

З гісторыі школы

У 1879 годзе была адкрыта царкоўна-прыходская школа пры Ліцвянскай царкве. Працэнт адукаванасці сярод прыхажанаў складаў 10%. Школа ўтрымлівалася на сродкі мясцовай грамады. У 1898 годзе было адпушчана 174 рублі з грамадскіх грошай на навучанне. У 1886/1887 н.г. тут вучыліся 33 хлопчыкі. Іх вучыў настаўнік Іван Калбаска, які скончыў курс у Маладзечненскай настаўніцкай семінарыі. З 1917 года народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу І ступені. Працавала школа ў былым панскім доме. Дырэктарам школы быў Уладзімір Юк, настаўніцай беларускай мовы  была Бірыла. У 1924/1925 н.г. настаўнікі Іван Гарошка і Клаўдзія Гарошка вучылі каля 70 дзяцей. Да вайны ў школе выкладалі Глафіра Іванаўна Белякоўская, Ніна Пятроўна Тоўстая, Павел Іванавіч Тоўсты. Пасля вайны дырэктарамі школ працавалі У.М.Байкач, В.К.Навуменка, А.Ц.Армонік, У.С.Палойка, П.Р.Дубноў, настаўнікамі – І.Ф.Шырко, Н.А.Бокуць, Я.А.Андруховіч, М.Ф.Мялешка, В.В.Ус, П.І.Махнач, П.І.Бокуць, Я.І.Міхайлоўская, Г.І.Міхайлоўская і іншыя.

У в.Лісаўшчына ў 1914 годзе пачало працаваць народнае вучылішча, пасля рэвалюцыі яно ператварылася ў працоўную школу І ступені. У 1924-1925 гг. у школе вучылася 28 дзяцей.

У в. В.Вуса ў 1888 годзе быў ўзведзены школьны будынак. У 1889 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. Пасля рэвалюцыі на базе царкоўна-прыходскай школы створана савецкая школа, у якой у 1924/1925 н.г. вучылся 75 дзяцей. У 1975 годзе дзеці былі пераведзены ў Ліцвянскую СШ.

Дзеці з в.Губіна вучыліся ў суседняй Сакольшчынскай школе.

У в.Сальшчына была адкрыта пачатковая  школа пасля рэвалюцыі. Першай настаўніцай тут працавала Соф’я Вярбіцкая. Яна вучыла ў 1924/1925н.г. 37 дзяцей.

У в.Макавішчы была адкрыта пачатковая школа пасля рэвалюцыі, будынак якой захаваўся да нашых дзён.

У в.Каменка ў 1884 годзе была адкрыта Камянская царкоўна-прыходская школа. Вучыў дзяцей селянін Алесь Барысевіч (18 хлопцаў) за 38 рублей за зіму. Пасля рэвалюцыі ў в.Каменка была створана пачатковая школа, дзе першымі настаўнікамі працавалі Марыя Атраховіч і Сымон Атраховіч. У 1924/1925 н.г. яны вучылі 88 дзяцей.  У 1935 годзе працавалі  настаўнікі: Галіцкая, Тоўсты. У 1975 годзе дзеці былі пераведзены ў Ліцвянскую СШ.

У 1969 годзе быў пабудаваны новы будынак школы ў в.Ліцвяны, куды перавялі вучняў і настаўнікаў з навакольных школ. Першы дырэктар школы - Дубноў Пётр Рыгоравіч (1969 – 1974 гг.), намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце – Махнач Павел Іосіфавіч (1969-1978гг.). З 1974 па 2002 годы школай кіраваў Местнік Іван Паўлавіч, а  намеснікам з 1978 па 2005 год працавала Тыліндус Аляўціна Філіпаўна. З 2002 па 2005 гады дырэктарам школы працаваў Дзейчык Анатолій Рыгоравіч. З 2005 па 2014 гады дырэктарам працаваў Паўловіч Алег Аляксандавіч. З 2014 па 2017 гады абавязкі дырэктара выконвала Атрушкевіч І.У. З 2017 года навучальнай установай кіруе Атраховіч А.А. З 2005 па 2016 гады намеснікам дырэктара была Атрушкевіч І.У. З 2016 намеснікам дырэктара працуе Атраш Н.У.

У 1970 годзе Савет Міністраў БССР пастанавіў прысвоіць імя П.Ф.Глебкі Ліцвянскай сярэдняй агульнаадукацыйнай працоўнай політэхнічнай школе. На базе школы быў адкрыты літаратурна-краязнаўчы музей імя П.Ф.Глебкі. На адкрыцці музея былі паэты, пісьменнікі, жонка П.Ф.Глебкі. У музеі працуюць 2 залы: літаратурная і краязнаўчая. Тут знаходзяцца падарункі паэтаў і пісьменнікаў: кнігі з аўтографамі. Музею быў падораны партрэт П.Ф.Глебкі М.Савіцкім і яго бюст З.Азгурам. Кіраўніком музея з’яўляецца Атрушкевіч І.У. У 1995 годзе музей заняў 3 месца ў абласным конкурсе літаратурных музеў.

Педагагічныя дынастыі

1. Тыліндус Аляўціна Піліпаўна ў 1971 годзе скончыла БДУ г.Мінска па спецыяльнасці выкладчык рускай мовы і літаратуры. Працавала ў Ліцвянскай СШ з 1975 па 2005 гады настаўніцай рускай мовы і літаратуры, з 1978 па 2005 гады была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Усё жыццё прысвяціла любімай справе. Яе дачка Ерковіч Ганна Яўгеньеўна вучылася ў Ліцвянскай СШ, скончыла ў 1995 годзе БДПУ імя М.Танка па спецыяльнасці настаўнік гісторыі і нямецкай мовы. Мае дыплом з адзнакай і дыплом бакалаўра гуманітарных навук. З 1996 года яна працуе ў Ліцвянскім ВПК настаўніцай гісторыі, нямецкай мовы, грмадазнаўства, мастацтва.

2. Розіна Антаніна Яфімаўна скончыла БДУ і працавала ў Ліцвянскай школе настаўніцай гісторыі  і Розін Георгій Аляксандравіч працаваў настаўнікам працоўнага навучання. Іх сын Розін Аляксандр Георгіевіч вучыўся ў Маладзечненскім музычным вучылішчы, затым у кансерваторыі г.Мінска. Зараз працуе выкладчыкам музыкі ў Маладзечненскім музычным вучылішчы.

3. Шырко Людміла Сяргееўна скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў і старшы піянерважаты. Працавала ў Ліцвянскай СШ настаўніцай пачатковых класаў з 1975 па 2015 гады . Яе дачка Шырко Наталля Аляксандраўна скончыла БДПУ імя М.Танка ў 1999 годзе, працавала некалькі гадоў у Станькаўскай школе-інтэрнаце настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, выхавацелем. Зараз педагагічнай дзейнасцю не займаецца.

4. Ціханава Наталля Васільеўна працуе ў Ліцвянскім ВПК з 2011 года настаўніцай працоўнага навучання, псіхолагам. Ян скончыла ў 2005 годзе БДПУ імя М.Танка па спецыяльнасці педагог-псіхолаг. Яе маці Шчучка Марыя Пятроўна скончыла Брэстскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці выкладчык біялогіі і хіміі, працавала ў Церабліцкай СШ Столінскага раёна настаўніцай каля 35 гадоў. У дадзены момант  знаходзіцца на пенсіі. Брат Наталлі Васільеўны Шчучка Пётр Васільевіч скончыў Мозырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна па спецыяльнасці выкладчык рускай мовы і літаратуры. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Мачульскай БШ Столінскага раёна, быў яе дырэктарам. Зараз працуе старшынёй Рэмельскага с/с Столінсага раёна.

5. Бокуць Ірына Уладзіміраўна скончыла ў 2007 годзе БДПУ імя М.Танка па спецыяльнасці настаўнік рускай мовы і літаратуры, працуе ў школе з 2001 года настаўнікм рускай мовы і літаратуры. Яе сястра Атраш Наталля Уладзіміраўна скончыла БДПУ імя М.Танка ў 2003 годзе па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў і працуе ў Ліцвянскай школе з 1998 года настаўнікам пачатковых класаў і з 2016 года намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці. Іх маці Ляўшук Валянціна Уладзіміраўна працавала выкладчыкам эканомікі ў Уздзенскім сельскагаспадарчым ліцэі больш за 20 гадоў. Яна скончыла Інстытут народнай гаспадаркі ў 1972 годзе па спецыяльнасці эканаміст.

6. Кульбіцкая Марыя Аляксандраўна скончыла МДПІ імя М.Горкага ў 1976 годзе па спецыяльнасці настаўнік хіміі і біялогіі. Працуе ў Ліцвянскай школе з 1977 года і па цяперашні час настаўніцай хіміі і біялогіі. Яе бацька Козел Аляксандр Антонавіч скончыў пасля вайны Нясвіжскую педагагічную семінарыю па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў і працаваў да пенсіі ў школах Капыльскага раёна настаўнікам пачатковых класаў, а пасля пенсіі настаўнікам працоўнага навучання. Яго брат Козел Міхаіл Антонавіч таксама скончыў Нясвіжскую педагагічную семінарыю і працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Клецкім раёне.      

Яўгенія Аляксееўна Андруховіч. Нарадзілася  14 жніўня  ў  1915 годзе.  Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2-ой ступені, ордэнам “Знак Пашаны”, медалём “За працоўныя заслугі”, нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы БССР”. Яна неаднаразова выбіралася дэпутатам сельскага Савета.

         Лёс гэтай жанчыны быў цікавым, хоць лёгкім яго назваць нельга.            У 1932 годзе, пасля заканчэння настаўніцкіх курсаў, была накіравана ў Зенькавіцкую сямігодку. У першы год сваёй працоўнай дзейнасці ёй прыйшлося вучыць дзяцей другога і чацвёртага класаў адначасова. Было многа цяжкасцей і хваляванняў, але былі і вялікае старанне, любоў да дзяцей, да выбранай прафесіі. Кожны ўрок прыносіў ёй радасць. Адпрацавала Яўгенія Аляксееўна ў гэтай школе чатыры гады. Тут выйшла замуж. У 1936 годзе яе перавялі ў Ліцвянскую сямігодку.

       У 1939 годзе за поспехі ў навучанні  дзяцей яна была ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”. Разам з групай настаўнікаў з іншых раёнаў Мінскай вобласці ездзіла ў Маскву. Уручаў узнагароду Міхаіл Іванавіч Калінін.

       Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, яна з малымі дзецьмі засталася ў Ліцвянах. Мужа прызвалі на воінскую службу яшчэ да вайны. Праз пэўны час Яўгенія Аляксееўна становіцца партызанскай сувязной атрада імя Катоўскага брыгады імя Варашылава. У 1943 годзе разам з Урублеўскім  Паўлам атрымалі заданне даставіць муку ў партызанскі атрад. Пад відам мужа і жонкі заехалі ў вёску Вуса. У гэты час немцы пачалі аблаву. Іх арыштавалі і пасадзілі ў склеп у в. Плоскае. Пры допыце, каб не нашкодзіць дзецям, якія знаходзіліся дома, змяніла прозвішча на дзявочае і назвалася Ус. На гэта прозвішча ў немцаў звестак не было. Але ім ўсё роўна пагражаў растрэл. Праз трое сутак вызвалілі партызаны, якім ўдалося прарваць блакаду. Пасля  гэтага выпадку немцамі былі спалены вёскі Літавец і Александрова.

       У першы пасляваенны навучальны год яна працавала з першакласнікамі. Клас быў вялікі, было шмат пераросткаў. Але ў кожнага была зацікаўленасць да вучобы.

       У 1949 годзе Яўгенію Аляксееўну перавялі ў Лісаўскую пачатковую школу, а яшчэ праз восем гадоў яна была прызначана загадчыцай Макавішчанскай пачатковай школы Ліцвянскага сельскага Савета. Адсюль у 1970 годзе пайшла на пенсію.

       Яўгенія Аляксееўна ахвотна наведвала школьныя мерапрыемствы, на якіх была жаданым госцем. У 2005 годзе на святочным мерапрыемстве Яўгенія Аляксееўна уручыла піянерскай дружыне піянерскае знамя.

      На жаль, 4 кастрычніка 2008 годза Яўгенія Аляксееўна памерла.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.