Гульня-віктарына “Дзень Перамогі”
Задачы
Развіваць цікавасць да роднага краю, нацыянальнай культуры; замацоўваць уяўленні пра дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь — Дзень Перамогі, выхоўваць павагу і гонар да людзей, якія абаранялі нашу краіну ў гады вайны.
Матэрыял
Фотаздымкі з памятных месцаў Беларусі, кветкі для ветэранаў, 4 канверты з паменшанымі выявамі помнікаў Вялікай Айчыннай вайны (плошча Перамогі, стэла «Мінск — горад-герой», мемарыяльны комплекс «Хатынь», Курган Славы), фішкі.
Ход занятка
Выхавальнік: Сёння мы правядзём гульню-віктарыну «Дзень Пера- могі», прысвечаную перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. За кожны правільны адказ будзеце атрымліваць фішкі, у канцы гульні па іх колькасці мы вызначым пераможцаў.
Заданне 1. «Размінка»
Пытанні задаюцца па чарзе, за правільны адказ выхаванец атрымлівае 1 фішку, калі адзін не дае адказу, можа адказаць другі.
- Колькі гадоў доўжылася Вялікая Айчынная вайна? (4 гады.)
- Якое званне было прысвоена гораду Мінску за мужнасць і гераізм яго жыхароў у гады вайны? (Горад-герой.)
- Якая крэпасць прыняла на сябе першы ўдар вайны? (Брэсцкая крэпасць.)
- Які мемарыяльны комплекс недалёка ад Мінска быў узведзены ў памяць пра вёску, цалкам спаленую фашыстамі? («Хатынь».)
- Якім жаночым імем назвалі вядомую зброю ваенных гадоў? (Кацюша.)
- Які музей створаны ў горадзе Мінску ў памяць пра страшныя падзеі вайны? (Беларускі дзяржаўны музей гісторьіі Вялікай Айчыннай вайны.)
- Якія віды войск удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне? (Пяхота, авіяцыя, флот.)
- Як называюць людзей, якія ваявалі з захопнікамі ў тыле ворага? (Партызаны.)
Ваданне 2. «Ваенныя прафесіі»
Педагог прапануе дзецям расказаць, хто з іх родных і блізкіх быў на вайне, як яны ваявалі. Затым выхаванцам прапануецца па чарзе назваць ваенныя прафесіі. Перамагае той , хто апошнім назаве ваенную прафесію. (Тан кіст, ваенны лётчык, снайпер, артылерыст, разведчык, дэсантнік
Кожны выхаванец атрымоўвае канверт, у якіх знаходзіцца выява помнікаў (плошча Перамогі, стэла «Мінск — горад-герой», мемарыяльны комплекс «Хатынь», Курган Славы). Дзеці называюць выяву, расказваюць пра яе. Хто выканае заданне правільна, атрымлівае 2 фішкі, іншыя — 1 фішку.
Заданне 4. «Закончы і растлумач прыказку»
Выхавальнік пачынае прыказку пра вайну, выхаванцы па чарзе заканчваюць прыказку, тлумачаць, як разумеюць яе значэнне. За правільны адказ атрымліваюць 1 фішку, калі адзін не дае адказу, могуць адказаць іншыя.
- Мірна жыць — шчаслівым ... (быць).
- Жыць — Радзіме ... (служыць).
- Дружна за мір стаяць — вайне ... (не бываць).
- Адзін у полі не ... (воін).
- Чалавек без Радзімы што салавей без ... (песні).
У канцы віктарыны падлічваецца, у каго больш фішак, і вызначаецца пераможца.
Затым выхаванцы дамалёўваюць кветкі для ветэранаў і расфарбоўваюць іх.
Дыдактычная гульня
“Прыродныя сімвалы Беларусі”
(мазаіка на кубіках)
Мэта: замацаваць уяўленні пра прыродныя сімвалы Беларусі; развіваць памяць, мову, увагу, дробную маторыку рук; выхоўваць цікавасць да прыроды нашай краіны.
Матэрыялы: карцінкі з выявамі прыродных сімвалаў Беларусі (бусел, зубр, сасна, кветкі лёну, канюшыны, васілька), разрэзаныя на часткі і наклеяныя на кубікі.
У гульні могуць удзельнічаць дзеці 5-7 гадоў. Яны па чарзе выкладаюць выяву аднаго з сімвалаў. Затым разглядаюць карцінку, называюць яго і расказваюць пра жывёлу або расліну. Іншыя дзеці могуць дапоўніць расказ. Выхавальнік таксама можа паведаміць дадатковую інфармацыю: загадаць загадкі, расказаць вершы, паказаць відэаматэрыялы.
<article>КАРТОТЕКА ИГР (жмем на картинку)
</article>