Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Палажэнне

Дата: 20 марта 2020 в 13:34, Обновлено 23 марта 2020 в 14:23

ПАЛАЖЭННЕ

аб круглагадовай спартакіядзе ДУА “Ліцвянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Уздзенскага раёна

  1. МЭТА І ЗАДАЧЫ

Круглагадовая спартакіяда навучэнцаў у школе праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, алімпійскага руху, фізічнай культуры і спорту сярод навучэнцаў як сродак усебаковага выхавання падрастаючага пакалення.

Асноўнымі задачамі спартакіяды з’яўляюцца:

  • актывізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу па фізічнаму выхаванню;
  • павышэнне аздараўляльнага эфекту ад фізкультурных заняткаў, умацаванне здароўя навучэнцаў;
  • прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця;
  • павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў, іх разумовай і фізічнай працаздольнасці;
  • садзейнічанне рознабаковай фізічнай падрыхтоўцы навучэнцаў;
  • павышэнне ўзроўню спартыўнай падрыхтоўкі;
  • развіццё масавых відаў спорту сярод навучэнцаў;
  • садзейнічанне далучэнню бацькоў навучэнцаў да актыўнага фізічнага выхавання сваіх дзяцей.
  1. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ

У спартакіядзе школы прымаюць удзел навучэнцы 5-9 класаў.

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ СПАБОРНІЦТВАЎ

Арганізацыя і правядзенне спаборніцтваў спартакіяды ўскладваецца на настаўніка фізічнай культуры і педагагічны калектыў.

  1. МЕСЦА І ТЭРМІН ПРАВЯДЗЕННЯ

Спартыўныя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды праводзяцца ў адпаведнасці з гадавым каляндарным планам.

  1. СІСТЭМА АЦЭНКІ ВЫНІКАЎ І ЎМОВЫ ЗАЛІКУ

Чэмпіёны і прызёры спартакіяды сярод класаў вызначаюцца па сярэдняму балу набраных камандамі класаў ва ўсіх відах праграмы спартакіяды.

Калі каманда класа не прыняла ўдзел у тым ці іншым відзе праграмы спартакіяды ёй прысуджаецца апошняе месца зыходзячы з агульнай колькасці класаў.

У выпадку роўнасці сярэдняга бала каманд у двух і болей класаў, то ўступае правіла першынства таго ці іншага класа зыходзячы з лепшых вынікаў каманд класа ў прыярытэтных відах спаборніцтваў:

  1. агляду ўзроўня фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў у рамках маладзёжнага фізкультурна-спартыўнага руху “Алімпійскія надзеі Беларусі”;
  2. лёгкаатлетычнаму кросу.
  3. калі навучэнец выканаў нарматыў кантрольнага практыкавання наступнай узроставай групы на “10” балаў (пры ўмове, што нарматыў вышэй, а не роўны ці горш выкананага, а дыстанцыя ў бегу аднолькавыя па даўжыні), то яму дабаўляецца 1 бал; калі больш старэйшай групы – то 2 балы. У выніку ён можа атрымаць адзнаку “11” балаў і максімум “12” балаў.
    1. калі навучэнец не прыняў удзел у спаборніцтвах без уважлівай прычыны, то ў графе “вынік” ставіцца прочырк, а ў графе “бал” – “0”.
  1. ПАРАДАК І ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК

Прадстаўнік каманды – фізорг класа падае ў галоўную судзейскую калегію пратакол-заяўку на ўдзел у спаборніцтвах.

Заяўка падаецца ў судзейскую калегію за тры дні да пачатку спаборніцтваў.

  1. УДЗЕЛЬНІКІ СПАБОРНІЦТВАЎ

У спаборніцтвах па відах спорту спартакіяды прымаюць удзел усе навучэнцы асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскай групы ў дазволеных ім урачом відах праграмы спаборніцтваў.

  1. ПРАГРАМА СПАБОРНІЦТВАЎ

Від спорту

Тэрмін правядзення

1

Асенні крос/вясенні

2

УУФП “Фізічнае ўдасканаленне”

3

"Здароў" зімняе/летняе

4

Снежны спайпер

5

Лыжныя гонкі

6

Настольны тэніс

7

Шашкі

8

Шахматы

9

Міні-футбол

  1. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ
    1. Асенні, вясенні крос.

Склад каманды класа – усе навучэнцы асноўнай медыцынскай групы.

Характар спаборніцтваў – асабова-камандны. Дыстанцыя на аснове праграмы па фізічнай культуры.

Каманднае першынства вызначаецца па сярэдняму балу класа (навучэнцы, якія не прынялі ўдзел у кросе без уважлівай прычыны, атрымліваюць “0”).

У выпадку роўнасці камандных паказчыкаў першынство прысуджаецца камандзе, у якой паказаны лепшы вынік сярод хлопчыкаў, затым сярод дзяўчынак.

  1. УУФП. Чаўночны бег 4*9 м. Скачкі ў даўжыню з месца. Падыманне тулава за адну хвіліну. Скачкі праз скакалку за адну хвіліну. Згібанне, разгібанне рук ва ўпоры лежачы.Бег 30 м., 60 м.Кідкі набіўнога мяча з-за галавы з зыходнага становішча “седзячы” ногі паасобку (дз.); трайны скачок з месца (хл).

Склад каманды класа – усе навучэнцы асноўнай медыцынскай групы.

Характар спаборніцтваў – асабова-камандны.

Каманднае першынства вызначаецца па сярэдняму балу класа (навучэнцы, якія не прынялі ўдзел у спаборніцтвах без уважлівай прычыны, атрымліваюць “0”).

У выпадку роўнасці камандных паказчыкаў першынство прысуджаецца камандзе, у якой паказаны лепшы вынік сярод хлопчыкаў, затым сярод дзяўчынак.

  1. Лыжныя гонкі.

Склад каманды класа – усе навучэнцы асноўнай медыцынскай групы.

Характар спаборніцтваў – асабова-камандны. Дыстанцыя на аснове праграмы па фізічнай культуры.

Каманднае першынства вызначаецца па сярэдняму балу класа (навучэнцы, якія не прынялі ўдзел у лыжных гонках без уважлівай прычыны, атрымліваюць “0”).

У выпадку роўнасці камандных паказчыкаў першынство прысуджаецца камандзе, у якой паказаны лепшы вынік сярод хлопчыкаў, затым сярод дзяўчынак.

УУФП “Фізічнае ўдасканаленне”.

Характар спаборніцтваў - асабова-камандны.

Першынство вызначаецца па сярэдняму балу па відах агляду ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў кожнага класа.

УУФП “Алімпійскія надзеі Беларусі (кідкі мяча)”.

Характар спаборніцтваў – асабова-камандны.

Першынство вызначаецца па сярэдняму балу класа.

ПАРАДАК УЗНАГАРОДЖВАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ СПАБОРНІЦТВАЎ

Удзельнікі, якія занялі 1-е месца ў асабовых спаборніцтвах, узнагароджваюцца дыпломамі і прызамі, а таксама тыя, хто заняў 2 і 3-е месцы, узнагароджваюцца дыпломамі навучальнай установы.

Каманда, якая заняла 1-е месца ў агульнакамандным заліку навучальнай установы, узнагароджваецца прызам і граматай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.